Народнае антыкрызіснае ўпраўленне прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем»


Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі прызнала Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) «экстрэмісцкім фармаваннем», паведамляе адзін з праўладных тэлеграм-каналаў. Дзейнасць НАУ забароненая на тэрыторыі Беларусі.

Павел Латушко, руководитель и основатель Народного антикризисного управления (НАУ)
Павел Латушка, заснавальнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Варшава, Польшча. 22 кастрычніка 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Паведамляецца, што такое рашэнне прынятае «за публічныя заклікі да санкцыяў, арганізацыю дзейнасці для рыхтавання здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

Аднак у спісе экстрэмісцкіх фармаванняў на сайце міністэрства НАУ пакуль няма.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне было створанае Паўлам Латушкам у кастрычніку 2020 года. НАУ ставіць перад сабой дзве мэты: забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцыяў нелегітымнымі органамі ўлады і стабілізацыю сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народу.

У снежні 2021 года ўлады Беларусі прызналі экстрэмісцкім сайт і сацсеткі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў