ISW: Найміты ПВК Вагнэра вяртаюцца ва Украіну


Амерыканскі Інстытут вывучэння (ISW) вайны паведамляе, што асобныя атрады вагнэраўцаў, імаверна, вяртаюцца ва Украіну, каб ваяваць на паўднёвым флангу Бахмуту.

ISW звяртае ўвагу на заяву былога кіраўніка Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргея Гайдая, які заявіў у інтэрв’ю «24 каналу», што на Луганшчыне зноў стала фіксавацца зʼяўленне вагнэраўцаў.

Таксама амерыканскія аналітыкі спасылаюцца на блізкія да ПВК Telegram-каналы, паводле якой каля 500 наймітаў далучыліся да новай «нявысветленай арганізацыі» і, імаверна, вярнуцца на фронт, каб ваяваць на паўднёвым флангу Бахмута, у раёне Клішчыеўкі і Андрэеўкі. Пры гэтым самі Telegram-каналы ПВК падкрэсліваюць, што менавіта былыя вагнэраўцы: «Дадзеная арганізацыя не мае ніякага дачынення да Групы Вагнэра». Фармаванне гэтага атраду адбывалася ў пасёлку Молькіна ў Краснадарскім краі.

У ISW мяркуюць, што раздробленыя кантынгенты Групы Вагнэра, хутчэй за ўсё, акажуць нязначны ўплыў на баявыя магчымасці Расеі. «Сілы Вагнэра раздробленыя і наўрад ці здолеюць арганізавацца ў згуртаваную баявую групу або паўплываць на ваенныя магчымасці Расеі», – мяркуюць эксперты.

Аналітыка
Момант ісціны ўсё бліжэйшы. Тлумачым, як цяпер развіваецца контрнаступ ЗСУ
2023.09.19 07:26

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў