Уладзімір Зяленскі: Слабасць Расеі відавочная


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з заявай у сувязі з вайсковым мяцяжом у РФ: ён падкрэсліў, што цяперашнія падзеі ёсць вынікам агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

«Кожны, хто выбірае шлях зла, – разбурае сам сябе, – заявіў украінскі лідар, – Пасылае калоны вайскоўцаў знішчаць жыццё іншай краіны – і не можа ўтрымаць іх ад уцёкаў і здрады, калі жыццё супраціўляецца. Тэрарызуе ракетамі, а калі іх збіваюць – прыніжаецца, каб далі «Шагэды». Пагарджае людзьмі і кідае на вайну сотні тысячаў – каб урэшце забарыкадавацца ў Маскоўскай вобласці ад тых, каго сам узброіў».

Паводле Зяленскага, Расея доўга маскавала прапагандай свае слабасць і глупства.

«А цяпер хаосу ўжо столькі, што ніякай хлуснёй яго не схаваеш. І ўсё гэта – адзін чалавек, які зноў і зноў палохае 1917 годам, хаця наогул ні да чаго іншага прывесці не здольны.

Слабасць Расеі відавочная. Поўнамаштабная слабасць. І чым даўжэй Расея будзе трымаць свае войскі і наймітаў на нашай зямлі, тым больш хаосу, болю і праблемаў для сябе ж потым атрымае. Гэта таксама відавочна. Украіна здольная абараніць Еўропу ад распаўзання расейскага зла і хаосу», – адзначыў ён.

Зяленскі заклікаў украінцаў захоўваць адзінства і сілу, а таксама дадаў, што ўкраінскае камандаванне і ваяры ведаюць, што рабіць.

Hавiны
«Гэта ўдар у спіну». Пуцін паабяцаў здушыць мяцеж Прыгожына
2023.06.24 11:24

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў