Медыі: найміты ПВК Вагнэра ўзялі пад кантроль вайсковыя аб'екты ў Варонежы


Крыніцы Бі-Бі-Сі і Reutes, блізкія да спецслужбаў, паведамляюць, што цяпер найміты Яўгенія Прыгожына занялі не толькі Растоў-на-Доне, але і Варонеж.

Байцы прыватнай групы наймітаў Вагнэра пераходзяць вуліцу ля штабу Паўднёвай вайсковай акругі ў Растове-на-Доне, Расея. 24 чэрвеня 2023 года.
Фота: Stringer / Reuters / Forum

«Усе ключавыя аб’екты ў Варонежы таксама ўзяты пад кантроль, усё як у Растове», – пацвердзіла крыніца Бі-Бі-Сі, блізкая да цэнтральнага апарату ФСБ. Пакуль канкрэтнага плана здушэння мяцяжу ўлады не маюць.

Reuters са спасылкай на крыніцу ў расейскіх спецслужбах таксама паведамляе, што ПВК Вагнэра захапіла ўсе вайсковыя аб’екты ў Варонежы.

Паводле звестак былога лідара ўзброеных фармаванняў «ДНР» Ігара Гіркіна, мясцовыя сілавікі не аказалі супраціву вагнэраўцам.

Сам Яўгеній Прыгожын не заяўляў пра тое, што ягоныя байцы кантралююць Варонеж. Разам з тым, набліжаны да вагнэраўцаў Telegram-канал «Grey Zone» паведамляе, што на памежным пераходзе Бугаёўка, які размешчаны ў Варонежскай вобласці, «яшчэ 180 расейскіх салдат і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў пагадзіліся не перашкаджаць дзеяннем ПВК Вагнэра». Пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Раней у Варонежскай вобласці ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

Глеб Нержын belsat.ru

Стужка навінаў