Апеляцыю на прысуд Эдуарду Бабарыку разгледзяць 27 лістапада


Апеляцыйную скаргу на вырак палітвязню Эдуарду Бабарыку Вярхоўны суд пачне разглядаць 27 лістапада. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Вырак Эдуарду Бабарыку агучылі 5 ліпеня ў Менскім абласным судзе: 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Эдуард Бабарыка ў судзе 22 траўня 2023 года.
Фота: belta.by

Апеляцыю палітвязня Эдуарда Бабарыкі пачне разглядаць судовая калегія, старшыняваць у якой будзе суддзя Ігар Буката. Пасяджэнне ў Вярхоўным судзе мае адбыцца ў панядзелак 27 лістапада. Гэтая дата пазначаная ў раскладзе Вярхоўнага суда.

Нагадаем, што вырак у судзе першай інстанцыі аб пакаранні Бабарыкі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзіў у ліпені так званы суддзя Уладзімір Арэшка. Праваабаронцы адзначалі, што ў гэты тэрмін «суддзя» не залічыў паўтара года, адбытыя палітвязнем да суда ў СІЗА КДБ.

Эдуарда Бабарыку вінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў, а менавіта: у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК), у суарганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (п. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342 КК) і ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 КК).

22 лістапада Вярхоўны суд у межах разгляду апеляцыйнай скаргі адтэрмінаваў выкананне прысуду (тры гады калоніі) палітзняволенай з Віцебску Таццяне Пыцько, якую павінныя былі ўчора вызваліць з СІЗА № 2. А таксама зменшыў на паўгода прысуджаны тэрмін палітвязню Вячаславу Лазараву, змяніўшы рэжым утрымання на агульны (першапачатковы вырак: пяць з паловай года ўзмоцненага рэжыму). Так прысудзіў учора суддзя Юры Руткоўскі. Ён перакваліфікаваў склад «злачынства».

Hавiны
Вярхоўны Суд вызваліў палітзняволеную Таццяну Пыцько з-за кратаў, а яе мужу зменшыў тэрмін пакарання
2023.11.22 17:29

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў