Афіцыйна апублікавалі прысуд Эдуарду Бабарыку


Менскі абласны суд афіцыйна апублікаваў прысуд Эдуарду Бабарыку. Насуперак закону, палітвязень вызваліцца пазней, чым павінен, паколькі ён ужо за кратамі больш за 3 гады. Але яму не залічылі 1,5 гады зняволення.

Эдуард Бабарыка падчас суда. Менск, 5 ліпеня 2023 года.
Фота: sb.by

У тэксце пастановы прысуду Эдуарду Бабарыку адзначаецца, што палітвязня прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў»), ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342, («Удзел і дапамога ў арганізацыі парушэння грамадскага парадку») ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 («Узбуджэнне варожасці») КК.

Эдуарду Бабарыку прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 8 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5000 базавых велічыняў.

Праваабаронцы адразу ж пасля агучвання прысуду ў судзе звярнулі ўвагу, што ў прысудзе не ўказана дата пачатку вылічэння тэрміну пакарання, а гэта істотна. Бо з улікам знаходжання 3 гады ў СІЗА, тэрмін утрымання пад вартай раўняецца 4,5 гадам зняволення. У выніку пасля агучвання прысуду Эдуарду Бабарыку засталося б 3,5 гады зняволення. Але дату яго затрымання ўлады прызначылі на 1,5 гады пазней. Праз гэта палітвязню застаецца 5,5 гадоў фактычнага зняволення.

Гісторыі
Эдуарду Бабарыку вынеслі прысуд – 8 гадоў калоніі
2023.07.05 16:41

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў