Адвакаты Эдуарда Бабарыкі падалі апеляцыю


Адвакаты Эдуарда Бабарыкі – сына былога банкіра і прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыкі – абскардзілі прысуд палітвязню. Апеляцыйная скарга паступіла ў Менскі абласны суд, паведамляе «Sputnik Беларусь».

Эдуард Бабарыка. Крыніца: viktarbabarykaofficial / Telegram

Вырак Эдуарду Бабарыку агучыў 5 ліпеня суддзя Менскага абласнога суда Уладзімір Арэшка – 8 гадоў зняволення. У гэты тэрмін не было ўключанае ўтрыманне пад вартай цягам 1,5 года, да 14 снежня 2021 года.

Тры гады, праведзеныя ў СІЗА, паводле закону, павінны быць роўныя 4,5 года зняволення («дзень за паўтара»). Гэта значыць, што пасля абвяшчэння прысуду Эдуарду Бабарыку засталося б адбыць тры з паловай гады зняволення. Але ён павінны будзе правесці яшчэ каля пяці з паловай гадоў за кратамі.

Hавiны
Мінус 1,5 года ў прысудзе Эдуарду Бабарыку – гэта мэсідж нам ад уладаў
2023.07.09 13:00

Пастанова прысуду ўтрымлівае абвінавачанне Эдуарда Бабарыкі паводле такіх артыкулаў, як ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў»), ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342 («Удзел і дапамога ў арганізацыі парушэння грамадскага парадку»), ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 («Распальванне варожасці») Крымінальнага кодэксу.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў