У Беларусі пад хворых на ковід аддалі больш за 40 % ложкавага фонду


Адпаведную лічбу назваў міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Трохі больш за тыдзень таму ў міністэрстве казалі, што пад COVID-19 задзейнічана каля 30% ложкавага фонду.

«У ходзе эпідэміі аказанне спецыялізаванай медычнай або, скажам так, яе неперарыванне – адметная рыса нашай мадэлі. Па ўсёй краіне перапрафіляваныя крыху больш за 40% ложкавага фонду. Але ўсе РНПЦ у поўным аб’ёме працягваюць аказваць планавую дапамогу. Абласныя шпіталі таксама аказваюць планавую дапамогу, пры гэтым яны часткова перапрафіляваныя пад інфекцыйную паталогію для пацыентаў з COVID-19», – цытуе Дзмітрыя Піневіча Telegram-канал Мінздароўя.

Піневіч заявіў, што мы жывем «у ваенны час», бо «пандэмія – гэта вайна». Але, паводле міністра, ёсць моманты, «якія даюць нам асцярожны аптымізм».

«Самі па сабе тэмпы прыросту захворвання трохі памяншаюцца. У апошні тыдзень мы бачым вельмі нязначную, але тэндэнцыю па зніжэнні тэмпаў шпіталізацыі пацыентаў у стацыянары. Адзін з важных кампанентаў – на некалькі чалавек у суткі зніжаецца колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца на апаратах ШВЛ», – падкрэсліў ён.

Піневіч сцвярджае, што ўжо больш за 27% беларусаў зрабілі першую дозу вакцыны.

«Можна спрачацца пра вакцынацыю колькі заўгодна. Але з рэаніматолагамі, якія кожны дзень лечаць самых цяжкіх пацыентаў, спрачацца вельмі складана, а з патолагаанатамамі – бессэнсоўна», – дадаў ён.

Hавiны
Прыродны імунітэт, пабочныя эфекты, цяжарнасць, дзеці. 10 частых пытанняў пра вакцыны супраць COVID-19
2021.10.23 12:17

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў