У Менску разам з жонкай і сынам затрымалі ўладальніка рэстаранаў «Дом» і «Умамі»


Пра затрыманне ўладальніка менскіх рэстаранаў паведаміў тэлеграм-канал ГУБАЗіКу, на якім апублікаванае пакаяннае відэа з бізнесоўцам, ягонай жонкай і сынам.

Рэстаратар і ягоная сям’я былі затрыманыя нібыта за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

«Наша Ніва» высветліла, што затрыманы мужчына – Сяргей Міргародскі, які валодае двума рэстаранамі ў Менску на вуліцы Рэвалюцыйнай, – «Дом» і «Умамі». На гэтай жа вуліцы размяшчаецца ГУБАЗіК.

Ці заведзеная на Міргародскіх крымінальная справа, не вядома. ГУБАЗіК піша, што праводзіцца праверка «празрыстасці і павелічэння капіталу» бізнесоўца. Пішуць, што большую частку года сямʼя праводзіла за межамі Беларусі.

Сяргею Міргародскаму 57 гадоў. Апроч згаданых рэстаранаў ён трымае сетку кулінарных лавак «Юшка з пеўня» («Уха из петуха») у Менску.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на 22 жніўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1303 чалавекі.

Hавiны
Палітвязень Максім Знак напісаў за кратамі «Зэкамерон» і яшчэ дзве кнігі
2022.08.22 12:30

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў