Украіна можа разарваць дыпламатычныя стасункі з Расеяй


МЗС Украіны звярнулася да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з запытам пра разрыў дыпламатычных стасункаў з Расеяй. У сваю чаргу ў Крамлі кажуць, што Масква не жадае дыпламатычнага разрыву з Украінай.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Крыніца: zelenskiy95 / Facebook

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі атрымаў запыт з боку МЗС з прапановай разарваць дыпламатычныя стасункі з Расеяй. Пра гэта прэзідэнт распавёў на брыфінгу.

«Мы бачым з вамі наступ на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы. Да мяне прыйшоў запыт ад Міністэрства замежных справаў, каб я разгледзеў пытанне аб разрыве дыпламатычных адносін паміж Украінай і Расейскай Федэрацыяй. Я цяпер адразу пасля нашай прэс-канферэнцыі буду разглядаць гэтае пытанне і не толькі гэтае пытанне, але і іншыя нашы крокі ў адказ на эскалацыю з боку Расейскай Федэрацыі», – сказаў Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны лічыць, што існая сітуацыя з захопам Данбасу – выклік для ўсёй сусветнай супольнасці.

А вось у Расеі не хочуць разрываць дыпламатычных стасункаў з Украінай.

«Натуральна, расейскі бок на ўсіх узроўнях застаецца адкрытым для дыпламатычных кантактаў. Расейскі бок зацікаўлены ў гэтых кантактах», – цытуе ТАСС прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова.

Паводле яго, разрыў яшчэ больш ускладніць узаемаадносіны.

Hавiны
«Мы даўно і да ўсяго гатовыя». Як ва Украіне рэагуюць на прызнанне Расеяй «ДНР» і «ЛНР»
2022.02.22 12:15

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў