Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў пакаранне для Кацярыны Андрэевай


Вярхоўны Суд разгледзеў апеляцыйную скаргу журналісткі Кацярыны Андрэевай і пакінуў вырак без зменаў: 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі. Але пры гэтым крыху змянілася фармулёўка абвінавачання. Пра гэта ў Facebook паведаміў муж палітзняволенай Ігар Ільяш.

«Замест «выдачы дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве» журналісцкую дзейнасць Каці пастанавілі лічыць «шпіянажам». Артыкул застаўся ранейшы: ВС проста памяняў фармулёўкі ў межах ч. 1 арт. 356 КК. Па факце для нас гэта абсалютна нічога не змяняе», – патлумачыў Ігар Ільяш.

Адпаведнае рашэнне прынялі на паседжанні Вярхоўнага Суда 20 верасня. Разгляд апеляцыйнай скаргі адбываўся ў закрытым рэжыме.

Цяпер прысуд набыў моц. Журналістку неўзабаве маюць этапаваць з гомельскага СІЗА № 3, дзе Кацярына была з лютага 2022 года, у папраўчую калонію.

Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву затрымалі 15 лістапада 2020 года падчас стрыму з плошчы Пераменаў. Разам з журналісткаю Дар’яй Чульцовай яе асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Сёлета Кацярыне выставілі новае абвінавачанне – у «здрадзе дзяржаве». 13 ліпеня Гомельскі абласны суд прызначыў ёй 8 гадоў і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму паводле сфабрыкаванага абвінавачання.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. На падставе якіх падзеяў паўстала гэтая справа, дасюль невядома. У судзе заявілі, што Кацярыну прызналі віннай «у выдачы дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве».

Артыкулы
«Мы з табой!» Лідар ДДТ Юрый Шаўчук падтрымаў Кацярыну Андрэеву
2022.09.08 11:44

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў