Сейм Літвы пераадолеў вета прэзідэнта і канчаткова ўхваліў закон аб санкцыях супраць беларусаў і расейцаў


Сейм Літвы паўторна разгледзеў законапраект, на які наклаў вета прэзідэнт Гітанас Наўседа.

Каля Сейма Літвы адбыўся мітынг беларусаў у адказ на вета прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы на прыняты Сеймам закон аб нацыянальных санкцыях. Мітынг прайшоў падчас прыняцця рашэння па законапраекце.
20 красавіка 2023 года. Вільня, Літва.
Фота: Белсат

Дэпутаты ўхвалілі дакумент 99 галасамі за, супраць былі 7. Такім чынам, Сейм адхіліў усе прапановы кіраўніка дзяржавы.

У галасаванні ўзялі ўдзел 108 дэпутатаў. Для таго, каб пераадолець вета прэзідэнта Літвы, была неабходная падтрымка простай большасці. За законапраект прагаласавалі 99 дэпутатаў, 7 – супраць, 2 устрымаліся.

Фота
Беларусы Вільні пратэстуюць супраць дыскрымінацыйнага закону
2023.04.20 17:34

На мінулым тыдні прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа адхіліў законапраект аб абмежаваннях для беларусаў і расейцаў, паводле якога грамадзяне Беларусі і Расеі павінны былі мець у Літве розныя абмежаванні. Кіраўнік Літвы не бачыць розніцы паміж грамадзянамі дзвюх краінаў і ўпэўнены, што санкцыі мусяць быць аднолькавымі. Больш за тое, ён прапанаваў спрасціць працэдуру анулявання выдадзеных нацыянальных візаў і дазволаў на часовы або сталы побыт.

Cяргей Kрот belsat.eu

Стужка навінаў