Улады Беларусі і Расеі амаль сінхронна «атакавалі» «Смаленскую рэспубліку»


Улады Беларусі ды Расеі з розніцай у некалькі дзён прынялі пастановы супраць прадстаўнікоў руху «Смаленская рэспубліка». Яго тэлеграм-канал прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а лідар – «замежным агентам».

Дэпутат Смаленскай абласной думы РФ Уладзіслаў Жывіца дэманструе сваё дэпутацкае пасведчанне. Варшава, 13 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат

15 студзеня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі тэлеграм-каналу «Смоленская Республика (Смаленская Рэспубліка)». Адпаведнае рашэнне ўвайшло ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваны на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.

А 19 студзеня ўжо Міністэрства юстыцыі Расеі абвясціла «замежным агентам» смаленскага дэпутата Уладзіслава Жывіцу, які з’яўляецца адным з лідарам руху смаленскіх рэспубліканцаў.

Hавiны
Дэпутат Смаленскай абласной думы: Расея павінна быць разбурана
2023.08.13 16:41

13 жніўня 2023 года ў Варшаве адбылося мерапрыемства, падчас якога было абвешчана аб стварэнні палітычнай арганізацыі прыхільнікаў незалежнасці Смаленшчыны і быў прэзентаваны сцяг вольнага Смаленска.

Спікерам на мерапрыемстве быў дзеючы дэпутат Смаленскай абласной думы РФ Уладзіслаў Жывіца, які расказаў аб прычынах, што заахвоцілі яго стварыць у эміграцыі Смаленскі вызваленчы рух, і заклікаў далучыцца да гэтага руху смаленскіх чыноўнікаў і дэпутатаў усіх узроўняў. У сваёй прамове ён адзначыў, што «Расея павінна быць разбурана».

Ідэі аднаўлення самастойнай Смаленскай дзяржаўнасці ў цесным хаўрусе з будучай новай Беларуссю і іншымі краінамі, тэрыторыі якіх раней уваходзілі ў Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую, з лета 2022 года папулярызуюцца тэлеграм-каналам «Смаленская Рэспубліка».

Аналітыка
«Беларусь – адназначны прыярытэт». Як Смаленск, Пскоў і Цвер рыхтуюцца да пост-Расеі
2023.01.26 07:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў