Жыхары Смалявічаў вінавацяць мясцовы малаказавод у зліве пракіслага малака ў раку


Жыхары гораду Смалявічы звярнуліся да мясцовых уладаў і сілавікоў з просьбай праверыць ААТ «Смалявіцкі малочны завод» наконт зліваў у раку Плісу адкідаў сваёй вытворчасці.

Фота: petitions.by

 

Зліванне адкідаў малочнай вытворчасці ў рэкі і вадаёмы можа нанесці сур’ёзную шкоду прыродзе, адзначаюць жыхары Смалявічаў у сваёй петыцыі да мясцовага райвыканкаму і РАУС, просячы разабрацца з сітуацыяй.

Адрасаты петыцыі зазначаюць, што зафіксавалі злівы пракіслага малака 8 і 17 чэрвеня 2024 году. Такія дзеянні, лічаць яны, могуць нанесці сурʼёзную шкоду прыродзе праз павялічванне кіслотнасць вады, а «праз вялікую колькасць арганікі памяншаецца ўзровень кіслароду».

Аўтары звароту запатрабавалі пакараць вінаватых службовых асоб у злівах пракіслага малака ў раку і ацаніць экалагічную шкоду.

Hавiны
Урад спрабуе выратаваць стратныя прадпрыемствы мяса-малочнай галіны
2024.03.14 15:55

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў