У фінальным турніры чэмпіянату свету згуляе футбаліст, які раней выступаў у чэмпіянаце Беларусі


Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў Катары з 20 лістапада па 18 снежня. Упершыню ў гісторыі адно з самых топавых спаборніцтваў у свеце пройдзе не летам, а зімой. Зборная Беларусі зноў не змагла прабіцца ў фінальны турнір, але адзін футбаліст, які раней гуляў у чэмпіянаце Беларусі на чэмпіянаце свету будзе – гэта 31-гадовы абаронца зборнай Сербіі Філіп Младэнавіч.

Філіп Младэнавіч.
Фота: афіцыйны сайт УЕФА

У сезонах 2014–2015 гадоў Філіп правёў два сезоны ў Беларусі ў складзе БАТЭ з Барысава.

За два гады ў БАТЭ Младэнавіч двойчы стаў чэмпіёнам Беларусі і выйграў Кубак Беларусі. У нацыянальных турнірах за два сезоны сербскі левы абаронца правёў 58 матчаў, у якіх забіў 5 галоў і аддаў 11 перадач. У Лізе чэмпіёнаў – 20 матчаў, 2 галы і галявая перадача.

Сербскі абаронца ў 2016 годзе падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Кёльн». Клуб з Барысава зарабіў на гэтым трансферы мінімум 1,5 мільёна еўраў. Гэта адна з самых выгадных угодаў у гісторыі БАТЭ. Цяпер Младэнавіч гуляе за польскую «Легію» з Варшавы.

На першым этапе зборная Сербіі згуляе з Бразіліяй (24 лістапада), Камерунам (28 лістапада) і Швейцарыяй (2 снежня).

Hавiны
Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў сяброўства Беларусі і Расеі
2022.11.17 09:11

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў