Палітвязня Іллю Трахтэнберга змяшчалі ў штрафны ізалятар


Як паведамляе тэлеграм-канал «БГУ 97 ассоциация», адміністрацыя магілёўскай калоніі № 15 нядаўна змяшчала палітзняволенага Іллю Трахтэнберга ў штрафны ізалятар на 10 содняў.

На якой падставе Іллю пакаралі штрафным ізалятарам – невядома.

Ілля Трахтэнберг быў фігурантам «справы студэнтаў». Яго адлічылі з другога курсу матэматычнага факультэту БДУ за тое, што браў удзел у забастоўцы і іншых студэнцкіх актыўнасцях. 12 лістапада да Іллі дамоў прыйшлі з ператрусам, пасля чаго затрымалі ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Суд Савецкага раёну Менску 16 ліпеня 2021 года прызначыў Трахтэнбергу пакаранне ў выглядзе 2,5 года зняволення.

Hавiны
«Чорны чацвер». Год са дня масавага арышту студэнтаў
2021.11.12 18:52

На дзень 17 красавіка 2022 года праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі 1129 асобаў.

РР belsat.eu

Стужка навінаў