У Нямеччыне вызначыліся з новым міністрам абароны


Пасаду міністра абароны ФРГ зойме Борыс Пісторыюс – кіраўнік МУС Ніжняй Саксоніі, паведамляе агенцтва dpa. Канцлер Оляф Шольц праінфармаваў сваіх партнёраў у кааліцыі – «Зялёных» і Свабодную дэмакратычную партыю – аб гэтай змене ў складзе ўраду.

Міністр абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс.
Фота: Krohnfoto/Davids / Zuma Press / Forum

Борыс Пісторыюс, які зробіцца новым міністрам абароны Нямеччыны, – прадстаўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі, як і ягоная папярэдніца на гэтай пасадзе.

Выданне «Bild» адзначае, што выбар на карысць Пісторыюса – добры: «Ён служыў, ведае бундэсвэр знутры і шмат гадоў быў чальцом Парламенцкай асамблеі NATO».

Папярэдняя міністарка, Крыстынэ Лямбрэхт, падала ў адстаўку 16 студзеня. Яна растлумачыла гэта бесперапыннай крытыкай у медыях і немагчымасцю працаваць у такіх умовах. Апаненты вінавацілі яе ў некампетэнтнасці і марудлівасці ў справе пераабсталявання бундэсвэру.

Hавiны
Міністарка абароны ФРГ Крыстынэ Лямбрэхт падала ў адстаўку
2023.01.16 14:31

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў