Мінздароўя патлумачыла адток кадраў

Мінздароўя тлумачыць, што, паводле афіцыйнай статысткі чысты адток медычных працаўнікоў за студзень 2021 года склаў 754 чалавекі. Але, паводле ведамства, нібыта гэтая лічба не адлюстроўвае рэальную колькасць звольненых з арганізацыяў аховы здароўя медпрацаўнікоў.

Паводле Мінздароўя, афіцыйная статыстыка публікуе звесткі звольненых і прынятых на працу не толькі непасрэдна медыкаў, але і працаўнікоў арганізацыяў, якія аказваюць сацыяльныя паслугі (дамы-інтэрнаты, прытулкі.); арганізацыяў, якія аказваюць ветэрынарныя паслугі; арганізацыяў, якія аказваюць санаторна-курортныя паслугі. Акрамя таго, у статыстыцы ўлічваюць кіроўцаў, дворнікаў ды іншы тэхнічны персанал.

20 тыс. памерлых і 640 тыс. захворванняў. Эксперты агучылі статыстыку аб COVID, якую маглі схаваць улады

Прадстаўнікі Мінздароўя прааналізавалі статыстыку і прыйшлі да высновы, што па выніках 2020 году змяншэнне спецыялістаў медыкаў у параўнанні з 2019 годам склала 383. І тое, змяншэнне адбылося за кошт звальнення пенсіянераў, якія спалохаліся каронавіруса.

Таксама ведамства нагадвае, што штогадовая патрэба ў спецыялістах за апошнія 5 гадоў застаецца на ўзроўні 2,5-3 тысячаў.

Паводле Белстату, па выніках 2020 году звольненых у сферы аховы здароўя і сацыяльных паслугаў апынулася на 3 391 асобаў болей, чым прынятых на працу. У папярэднія гады розніца была ў 2-4 разу меншая.

На знак салідарнасці з віцебскім рэаніматолагам звальняецца хірург Дзмітрый Харкоў

СК belsat.eu

Hавiны