Літва спыніла супрацу з Беларуссю ў забеспячэнні бесперабойнага патоку транспарту праз мяжу


Літоўскія ўлады спыняюць супрацу з Беларуссю ў забеспячэнні бесперабойнага патоку транспарту праз мяжу ў аднабаковым парадку. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Літоўска-беларуская мяжа.
Фота: Пограничный комитет Беларуси / Telegram

«Паводле інфармацыі ад літоўскага боку, служба аховы дзяржаўнай мяжы пры Міністэрстве ўнутраных справаў Літвы ў аднабаковым парадку спыняе ўзаемадзеянне з мытнымі і памежнымі службамі Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні бесперабойнага патоку транспарту праз мяжу і павелічэнні прапускной здольнасці аўтадарожных пунктаў пропуску», – гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

Паводле беларускага ведамства, прычыны спынення супрацы літоўцы не называюць. Пагадненне наконт супрацы ў гэтай сферы паміж літоўскімі і беларускімі памежнікамі дзеяла з 4 лістапада 2019 года.

Раней «Белсат» паведамляў, што з 16 лютага Літва таксама закрывае грузавы чыгуначны пункт пропуску «Стасілы – Бяніконі» на літоўска-беларускай мяжы. Афіцыйная прычына закрыцця – вялікія аб’ёмы кантрабанды і адсутнасць у пункце «Стасілы» рэнтгенаў для агляду цягнікоў. Раней Польшча пастанавіла закрыць памежны пераход «Баброўнікі – Бераставіца».

Абноўлена
Літва зачыняе грузавы памежны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю
2023.02.14 18:47

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў