Літва зачыняе грузавы памежны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю


Літва пастанавіла закрыць грузавы чыгуначны пункту пропуску Стасілас-Бяніконі. Афіцыйна інфармацыю «Белсату» пацвердзілі ў літоўскай мытні.

Абноўлена. Літоўская мытня афіцыйна пацвердзіла закрыццё пераходу ў сувязі з вялікімі плынямі кантрабанды: у пункце «Стысілас» няма рэнтгенаў для агляду цягнікоў.

«Белсат» атрымаў ад сваіх крыніцаў ліст Беларускай чыгункі, у якой гаворыцца, што з 16 лютага зачыняецца грузавы чыгуначны пункту пропуску Стасілас-Бяніконі. Такім чынам застаецца адзіны пункт пропуску для грузаперавозак па чыгунцы Гудагай – Кяна.

Інфармацыйны ліст з Беларускай чыгункі.
Фота: Белсат

Літоўскія мытнікі коратка пракаментавалі «Белсату» гэтую інфармацыю.

«Я ведаю пра што вы гаворыце. Гэтую інфармацыю вам могуць прад’явіць памежнікі. Яны адказныя за прэс-рэліз. Гэта не мытня закрывае. Гэтае часовае рашэнне», – заявілі «Белсату» у літоўскай мытні.

Памежнікі пакуль не пракаментавалі гэтую інфармацыю.

Пункт пропуску перастане працаваць з 16 лютага, але адзначаецца, што гэта часовае рашэнне.

Раней Польшча пастанавіла закрыць памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца.

Рэпартаж
Як зачынялі памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца
2023.02.13 17:30

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў