Ператрусы ў журналістаў у Слуцку і Вялейцы, плюс 20 палітвязняў. Рэпрэсіі ў Дзень Канстытуцыі


У Беларусі амаль тры гады штодня адбываюцца затрыманні і суды з палітычных прычынаў. Расказваем, пра якія рэпрэсіі стала вядома за адзін толькі дзень 15 сакавіка – калі Беларусь адзначае Дзень Канстытуцыі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менская міліцыя святкуе Дзень Канстытуцыі. Менск, Беларусь. 15 сакавіка 2023 года.
Фота: Милиция Минска / Telegram

Ранкам 15 сакавіка сілавікі правялі ператрус у рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Інфа-Кур’ер» у Слуцку. Затрымалі прынамсі трох чалавек, у тым ліку галоўнага рэдактара Сяргея Станкевіча. Увечары стала вядома, што ператрус учынілі і ў галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча. Пасля ператрусу ў ягоным доме ў Вялейцы не выходзяць на сувязь ні ён, ні жонка.

Навіны пра адзінкавыя палітычныя затрыманні – з усіх канцоў Беларусі: з Горадні (за каментары ў Telegram), Кармы (за што, невядома), Кобрына (імаверна, за ўкраінскае грамадзянства), Салігорску (імаверна, за заняткі страйкболам), Полацку (ці то за «экстрэмісцкія матэрыялы», ці то за ўдзел у незалежным прафсаюзе)… Спартовыя фанаты расказваюць, што пад каток рэпрэсіяў трапілі заўзятары хакейнага «Нёмну». Ходзяць непацверджаныя чуткі пра затрыманні ў менскім сэканд-хэндзе і гарадзенскім бюро рытуальных паслуг. Паведамляюць пра затрыманне папулярызатара навукі, праграміста Юрыя Адамава.

Каментар
Прапаганда: Журналіста Баяровіча маглі затрымаць за матэрыял 2021 года
2023.03.15 12:28

У Бабруйску, расказваюць назіральнікі праваабарончага цэнтру «Вясна», 15 дзён арышту прызначылі Андрэю Сініцу – яго не раз адпраўлялі на содні з палітычных матываў, гэтым разам падставай стаўся «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». У Віцебску, як піша «Вясна», мясцовага жыхара асудзілі на 15 дзён арышту за словы «Слава Україні!» як за «неанацысцкія лозунгі», сказаныя суседу, які павесіў сабе на дзверы расейскі сцяг.

На тры гады калоніі агульнага рэжыму і штраф 3700 рублёў асудзілі 57-гадовага жыхара Рагачова Сяргея Кушнарова – яго прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі і абразе прадстаўніка ўлады на ягонай старонцы ў сацсетцы «Одноклассники».

На тры гады «хатняй хіміі» (абмежавання волі без скіравання ў папраўчую ўстанову) асудзілі менскага падсобнага рабочага Юрыя Працкевіча – за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

З «хатняй хіміі» ў калонію вырашылі перавесці жыхара Чэрыкава Дзмітрыя Іванова. Мужчыну асудзілі на абмежаванне волі без скіравання ў папраўчую ўстанову за каментары з «абрáзамі» міліцыянта, але раённы пракурор палічыў пакаранне занадта мяккім. Абласны суд пагадзіўся і замяніў пакаранне на паўтара года калоніі агульнага рэжыму, удвая павялічыў штраф – да 3700 рублёў.

У Менскім гарадскім судзе 15 сакавіка пачалі разглядаць справу супраць палітвязня Іллі Шапаткоўскага, якога трымаюць у следчым ізалятары 2 гады і 7 месяцаў, бо падазраюць у змове з мэтаю захапіць уладу.

Hавiны
«Улады дыскрэдытуюць нашую прафесію». Заява псіхолагаў у адказ на масавае затрыманне калег у Беларусі
2023.03.15 16:03

Таксама 15 сакавіка стала вядома, што ў Горадні трымаюць у следчым ізалятары апазіцыянера з Таджыкістану Нізамідына Насрыдынава, якога хочуць дэпартаваць на радзіму на запыт тамтэйшых сілавікоў, хоць затрыманы мае статус уцекача ў Нямеччыне.

Спіс палітвязняў 15 сакавіка папоўніўся яшчэ на 20 імёнаў асобаў, затрыманых або асуджаных за «абрáзы» сілавікоў і Лукашэнкі. Цяпер у спісе 1465 імёнаў, але ёе відавочна няпоўны.

«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» за сёння назвалі Telegram-чат «Ельскае сяброўства» і асабістую старонку музыкі гурту «Sumarok» Ігара Палынскага.

Абноўлена
Кіраўнік рэчыцкага «вайскова-патрыятычнага цэнтру» пахваліўся кувалдай ад баевікоў Групы Вагнэра
2023.03.15 20:01

Спявачка Маргарыта Ляўчук расказала, што берасцейскія сілавікі прыходзілі да ейных бацькоў, распытвалі пра дачку і шукалі ейны кантакт у Telegram.

Магілёўскія праваабаронцы «Mayday» даведаліся, што ў некаторых родных зняволеных з палітычных прычынаў на пошце перасталі прымаць грашовыя пераводы ў калоніі – аўтаматычна блакуюць пераводы тым, хто ў «спісе тэрарыстаў», куды залучаюць у тым ліку шараговых удзельнікаў акцыяў пратэсту.

Але ёсць і ўмоўна добрыя навіны. На волю пасля чарговага арышту выйшаў гомельскі актывіст Ілля Міронаў. Сілавікі адмовілі праўладнай актывістцы Вользе Бондаравай у завядзенні крымінальнай справы за абразу прадстаўніка ўлады, бо пастанавілі, што яна не прадстаўніца ўлады.

Hавiны
Крыніца «Белсату»: Былога ўладальніка «Мотавела» вызвалілі ўмоўна-датэрмінова
2023.03.15 19:49

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў