Агучылі прысуд Дашкевічам: паўтара года калоніі Змітру, тры гады «хатняй хіміі» Насце


14 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёну Менску вынесены прысуд у крымінальнай справе супраць Насты і Змітра Дашкевічаў, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Зміцер і Наста Дашкевічы.
Фота: Наста Дашкевіч / Facebook

Дашкевічаў абвінавачвалі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту пасля выбараў у 2020 годзе (арт.342 КК РБ).

Пракурор запытаў для мужа і жонкі па паўтара года калоніі, аднак суддзя Таццяна Пірожнікава прысудзіла Насце тры гады «хатняй хіміі». Месяц таму Наста нарадзіла чацвёртае дзіця.

Змітра затрымалі 23 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 содняў паводле адміністратыўнага артыкулу, а затым перазатрымалі ўжо ў крымінальнай справе. У красавіку стала вядома, што цяжарную жонку палітвязня таксама падазраюць паводле гэтага артыкулу. Змітра трымаюць у СІЗА № 1 на Валадарскага.

Што сказаў Зміцер Дашкевіч у апошнім слове, чытайце тут.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў