У Менску «людзьмі ў чорным» быў «жорстка» затрыманы Зміцер Дашкевіч. У кватэры адбыўся ператрус


Аб арышце Змітра Дашкевіча і ператрусе ў яго кватэры паведамілаюць сябры Дашкевічаў. Паводле нашых крыніц у кватэры Дашкевічаў сканфіскавалі тэхніку і сродкі сувязі. Наста Дашкевіч знаходзіцца на свабодзе. Прычына арышта пакуль застаецца невядомай. Трое дзяцей Змітра і Насты Дашкевіч знаходзяцца ў бяспечным месцы.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Хрысьціянская візія» затрыманне Змітра Дашкевіча было надзвычай жорсткім і адбылося ў прысутнасці яго дзяцей. Прычына арышта і месца знаходжання Дашкевіча пакуль невядомыя.

Нагадаем, што жонка Змітра Наста Дашкевіч цяжарная. Сям’я чакае чацвёртага дзіцёнка.

Зміцер Дашкевіч зʼяўляецца адным з самых вядомых палітычных фігур у Беларусі. Грамадскай дзейнасцю займаўся ад 2001 года. Быў кіраўніком «Маладога Фронту», некалькі разоў адбываў доўгія тэрміны за палітычную дзейнасць у Беларусі. Дашкевіч таксама зʼяўляецца адным з арганізатараў акцыі «Ноч расстраляных паэтаў» і «Абароны Курапатаў». Пасля выбараў 2020 года, Дашкевіч заставаўся бадай адзіным публічным апазіцыйным палітыкам, які застаўся ў Беларусі.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Дашкевіча разам з жонкай выклікалі на допыт.

 

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў