На Змітра Дашкевіча рыхтуюць крымінальную справу


Супраць актывіста і палітыка Змітра Дашкевіча «сабралі матэрыял для крымінальнай справы аб грубым парушэнні парадку». Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале ГУБАЗіК.

Затрыманы Зміцер Дашкевіч.
Фота: ГУБАЗ

Актывіста вінавацяць у «арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак», а «таксама трывае праца ў кваліфікацыі іншых ягоных дзеянняў, у тым ліку распальвання нянавісці праз адміністраваныя інтэрнэт-супольнасці».

Да публікацыі ГУБАЗіКу прымацаваныя фота Дашкевіча, у тым ліку на фоне дзвярэй з налепленымі знакамі «V» і «Z», якімі расейскія агрэсары пазначаюць сваю тэхніку ў вайне з Украінай.

Як паведамляе жонка актывіста Наста Дашкевіч, Змітру папярэдне прысудзілі 15 содняў арышту.

Hавiны
Зміцер Дашкевіч у ізалятары на Акрэсціна
2022.03.24 11:26

Змітра Дашкевіча жорстка затрымалі на вачах ягоных дзяцей 23 сакавіка. У кватэры Дашкевічаў супрацоўнікі МУС учынілі ператрус, забралі тэхніку і сродкі сувязі. Жонку Змітра, Насту Дашкевіч, не затрымлівалі. Сям’я Дашкевічаў выхоўвае траіх дзяцей і чакае чацвёртага.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў