15 содняў студэнту, які арганізоўваў віктарыны пра беларускую мову


Арыштам на 15 содняў скончыўся для студэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту транспарту Кастуся Тэнца суд па абвінавачанні ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» згодна з артыкулам 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, піша «Вясна».

Кастуся Тэнца ведалі як аматара беларускай мовы, якую ён выкарыстоўваў у паўсядзённым жыцці.
Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

Затрымалі маладога чалавека 8 снежня, аб чым паведамілі ягоныя сябры-аднакурснікі. Яны адзначалі, што ўжо пасля затрымання Кастуся нехта заходзіў на ягоную старонку ў «Укантакце».

Хлопец нарадзіўся ў Рэчыцы. У 2019 годзе ён зацікавіўся беларускай мовай і выкарыстоўваў яе ў паўсядзённым жыцці.

Паводле словаў аднакурснікаў, ва ўніверсітэце малады чалавек ладзіў акцыі ў падтрымку беларускай мовы: віктарыны, дыскатэкі з беларускамоўнымі песнямі, экскурсіі ў вядомыя беларускія мясціны.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў