«Зычу паразы ў вайне». Кіраўнік МЗС Латвіі павіншаваў РФ з Днём Расеі


Міністр замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч своеасаблівым чынам павіншаваў у Twitter суседнюю РФ з Днём Расеі.

Міністр замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч.
Фота: Радыё Свабода

«Сёння Расея адзначае Дзень Расеі, зычу паразы ў агрэсіўнай вайне супраць Украіны, адмовы ад імперскіх амбіцыяў і пабудовы сучаснай, дэмакратычнай і прававой дзяржавы», – заявіў палітык.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што Пуцін паспяхова забяспечвае сацыяльна-эканамічнае развіццё Расеі
2022.06.12 08:34

Між тым Аляксандр Лукашэнка, наадварот, заявіў, што ў складаных геапалітычных умовах РФ упэўнена абараняе свае нацыянальныя інтарэсы, паспяхова рэалізуе планы забеспячэння дынамічнага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

«Патрыятызм і згуртаванасць грамадзянаў, падтрыманне і высокі ўзровень даверу да курсу, што праводзіць кіраўніцтва краіны, – годны адказ на недружалюбныя дзеянні, што прымаюцца адносна Расеі. Не сумняваюся, што расейцы, як гэта было неаднаразова ў гісторыі, устойліва пераадолеюць усе цяжкасці і выпрабаванні», – адзначыў Лукашэнка.

Ён пазычыў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя, дабра і дабрабыту, а жыхарам Расеі – міру і згоды.

Hавiны
Кіраўніца фонду «Вольная Бурація» пра Дзень Расеі: «Людзі не разумеюць, што гэта свята»
2022.06.12 10:58

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў