Кіраўніца фонду «Вольная Бурація» пра Дзень Расеі: «Людзі не разумеюць, што гэта свята»


У РФ 12 чэрвеня адзначаюць Дзень Расеі, але яе грамадзяне нават не разумеюць сэнсу свята. Пра гэта ў эфіры «Студыі «Белсат» раніцай 12 чэрвеня заявіла кіраўніца фонду «Вольная Бурація» Аляксандра Гармажапава.

«Шмат хто ў Расеі нават не разумее, што гэта за дзень. Спрабуюць гугліць, глядзець, чым ён адрозніваецца ад 4 лістапада або Дня Канстытуцыі ці яшчэ ад нейкіх шматлікіх святаў, якія Крэмль так старанна штампуе, але ніяк не можа патлумачыць, што яны азначаюць», – заявіла грамадская дзяячка.

Агулам жа, паводле яе, сэнс свята ў незалежнасці ад СССР сёння «гучыць як абсурд, бо Расея працягвае палітыку Савецкага Саюзу».

Акцыя пратэсту прадстаўнікоў фонду «Вольная Бурація» ў Сан-Францыска.
Фота: Alexandra Garmazhapova / Facebook

На думку Гармажапавай, сучасная гісторыя пачалася «няправільна», бо не было сумленнай размовы паміж катамі ды іхнымі ахвярамі, паміж рознымі прадстаўнікамі народаў, якіх у Расеі больш як 190.

«Усе зрабілі выгляд, што ўсё нармальна. Замялі смецце пад лавачку, а цяпер раптам адкрылася фортка, дунуў вецер і ўсё гэтае смецце разляцелася па ўсёй кватэры», – заявіла актывістка.

Яна адзначыла, што ў СССР у гарадах Бураціі зусім не вывучалі бурацкай мовы, зневажалі карэнных жыхароў, «але гэтага ніхто не абмяркоўваў, усе пайшлі далей».

Вынікам, на думку кіраўніцы «Вольнай Бураціі», стала сённяшняя сітуацыя з непавагай да іншых моваў, культураў – у прыватнасці ўкраінскай, што спрычынілася да поўнамаштабнай вайны.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што Пуцін паспяхова забяспечвае сацыяльна-эканамічнае развіццё Расеі
2022.06.12 08:34

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў