Лукашэнка заявіў, што Пуцін паспяхова забяспечвае сацыяльна-эканамічнае развіццё Расеі


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з Днём Расеі. Ён заявіў, што ў складаных геапалітычных умовах РФ упэўнена абараняе свае нацыянальныя інтарэсы, паспяхова рэалізуе планы забеспячэння дынамічнага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.
Фота: kremlin.ru

«Патрыятызм і згуртаванасць грамадзянаў, падтрыманне і высокі ўзровень даверу да курсу, што праводзіць кіраўніцтва краіны, – годны адказ на недружалюбныя дзеянні, што прымаюцца адносна Расеі. Не сумняваюся, што расейцы, як гэта было неаднаразова ў гісторыі, устойліва пераадолеюць усе цяжкасці і выпрабаванні», – адзначыў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў важнасць сапраўды саюзніцкіх стасункаў паміж Менскам і Масквой і пазычыў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя, дабра і дабрабыту, а жыхарам Расеі – міру і згоды.

Аб’ектыў
Шашлыкі, гарэлка, ансамбль марской пяхоты… У Менску пачалі святкаваць Дзень Расеі
2022.06.11 23:07

У Менску ўлады зладзілі ўрачысты канцэрт напярэдадні Дня Расеі. Свята, дарэчы, афіцыйна адзначаецца толькі за ўсходняй мяжою, а ў беларускім дзяржаўным календары адсутнічае. Зрэшты, а якая розніца? Балазе, удакладняе палітолаг Павел Усаў, розніцы паміж лукашыстамі і пуціністамі сапраўды няма.

«Калі мы кажам аб прыхільніках Лукашэнкі, менавіта ў той сітуацыі, што сёння ёсць у і вакол Беларусі, то, па сутнасці, гэта тыя ж самыя прыхільнікі Пуціна і расейскага свету. Тыя, хто сёння абслугоўвае рэжым Лукашэнкі, не прадстаўляюць нацыянальных інтарэсаў. Яны не бароняць гэтых інтарэсаў», – кажа Павел Усаў.

А таму на фоне ўсё большага паглынання нашай краіны Расеяй ды фактычнай акупацыі, у якой мы апынуліся намаганнямі рэжыму Лукашэнкі, астатнім беларусам трэба зразумець, што адседзецца і адмаўчацца не атрымаецца.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў