У Менску для актыўнага адпачынку стварылі лыжныя трасы і дзясяткі лядовых пляцовак


Чыноўнікі ў Менску адрапартаваліся пра тое, як падрыхтавалі месцы для зімовага актыўнага адпачынку. Намеснік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран у эфіры СТВ распавёў пра лыжныя трасы і лядовыя пляцоўкі.

Морозы в Беларуси, зима, холод, снег, снегопад
У Беларусь прыйшла сапраўдная зіма са снегам. Менская вобласць, Беларусь. 20 снежня 2021 года.
Фота: Белсат

У Менску для актыўнага адпачынку гараджанаў, створаныя лыжныя трасы. Прадугледжаная таксама магчымасць падвозу штучнага снегу на трасы.

«Сёлета мы падрыхтавалі прыкладна 12 месцаў, дзе мяркуецца наяўнасць штучнага снегу. У аснове сваёй гэта тыя трасы, на якіх мы так ці інакш арганізоўваем і масавыя катанні, і спартовыя спаборніцтвы. Асноўныя дзве знаходзяцца ў Вяснянцы і каля «Чыжоўка-Арэны». Акрамя іх практычна ў кожным раёне будзе яшчэ траса са штучным снегам», – распавёў намеснік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран.

Акрамя таго ў сталіцы рыхтуюць і лядовыя пляцоўкі. Усяго ў сталіцы сёлета стварылі 60 такіх пляцовак, якія знаходзяцца каля ўстановаў адукацыі.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў