Расейскія ваенкары паведамляюць пра пачатак контрнаступу ЗСУ, Кіеў пакуль не каментуе


Шэраг расейскіх ваенкараў пішуць, што ЗСУ распачалі контрнаступ. Паведамляецца пра буйныя перамяшчэнні танкавых калонаў украінскай арміі і лакальныя поспехі. Кіеў пакуль не каментуе гэтыя паведамленні.

Расейскі вайсковы блогер «WarGonzo» піша, што на перадавой ЗСУ распачалі контрнаступ і наносяць урон расейскім войскам. Паводле яго меркавання, паспяховая атака была пад Маёрскам.

Скрыншот допісу WarGonzo. Крыніца: WarGonzo / Telegram

Іншы вайсковы блогер «Kotsnews» паведамляе, што нібыта танкі ЗСУ рухаюцца з Харкава ў бок расейскай мяжы.

Скрыншот допісу ваенкара “Камсамольскай праўды” Аляксандра Коца. Крыніца: Kotsnews / Telegram

Тым часам байцы ЗСУ адбілі некаторыя часткі ў Бахмуце. Украінскія вайскоўцы дэманструюць зброю, якую пакінулі пасля адыходу расейцы.

Украінскія вайскоўцы з пакінутай расейцамі зброяй каля Бахмута.
Фота: УНІАН / Telegram

У сваю чаргу Ігар Гіркін (Стралкоў) лічыць, што гэта пакуль не контрнаступ, а спробы ЗСУ пашырыць карыдоры каля Бахмута.

Каментар
«Калонамі выязджаюць і вайскоўцы, і калабаранты». Кіраўнік «Енергоатому» – пра эвакуацыю расейцаў з Энергадару
2023.05.11 22:29

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў