Польскія СМІ: перад закрыццём «Баброўнікаў» там затрымалі не менш за 12 мытнікаў


Паводле неафіцыйнай інфармацыі, перад закрыццём памежнага пераходу ў Баброўніках там затрымалі сама меней 12 мытнікаў, паведамляе польская «Gazeta Wyborcza».

Сітуацыя на памежным пераходзе «Баброўнікі» падчас яго закрыцця. Баброўнікі, Польшча. 10 лютага 2023.
Фота: Карына Пашко / Белсат.

Інфармацыя пра затрыманне мытнікаў, якія працавалі на памежным пераходзе «Баброўнікі», паступіла ў рэдакцыю ў ноч на 11 лютага, ужо пасля закрыцця памежнага пераходу. Аднак, як сцвярджае выданне, мытнікаў затрымалі яшчэ 9 лютага, да прыняцця Польшчай пастановы аб закрыцці мясцовага памежнага пераходу.

Як мяркуецца, прычынаю арышту стала карупцыя.

Таксама крыніца выдання сцвярджае, што «пасля затрымання мытнікаў на гэтым пераходзе працаваць няма каму. Іх справа вядзецца ў Беластоку пад наглядам Нацыянальнай пракуратуры».

Журналісты паспрабавалі пацвердзіць гэтую інфармацыю афіцыйна. Аднак прэс-сакратар прадстаўніка Нацыянальнай пракуратуры Лукаша Лапчыньскага папрасіў пісьмовы запыт, але не адказаў на яго. Прэс-сакратар Падляскага кіраўніцтва дзяржаўных даходаў Мацея Чарнэцкага заявіў, што «перадае гэтую справу ў Нацыянальную пракуратуру».

У сваю чаргу прэс-сакратар Падляскай паліцыі Томаш Крупа сказаў, што нічога пра гэта не чуў, але не выключае, што калі і быў арышт, то яго маглі правесці супрацоўнікі, напрыклад, Цэнтральнага бюро расследаванняў.

Каментар
Абмен «Баброўнікаў» на Пачобута. Ці прымусіць Польшча рэжым вызваліць палітвязня?
2023.02.09 21:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў