Ізраільскія вайскоўцы кажуць пра 1500 забітых баевікоў «Хамасу»


На тэрыторыі Ізраілю былі знойдзеныя целы прыкладна 1500 баевікоў «Хамасу». Пра гэта паведамляе «Associated Press» са спасылкай на Армію абароны Ізраілю.

Арабскія вайскоўцы.
Фота: idf.il

Пакуль незразумела, ці суадносяцца гэтыя лічбы з лікам смерцяў, пра якія раней паведамлялі палестынскія ўлады, піша выданне.

Тым часам Ізраіль павялічыў мабілізацыю рэзервістаў да 360 000 асобаў. Гэта, нараўне з авіяўдарамі і афіцыйным абвяшчэннем вайны, сведчыць, што Ізраіль усё часцей пераходзіць да наступу на «Хамас», пагражаючы яшчэ большымі разбурэннямі ў густанаселеным і збяднелым сектары Газа.

Яшчэ невядома, ці будзе гэты наступ уключаць у сябе наземны напад. Апошні раз ён адбываўся ў 2014 годзе.

Каментар
Ці будзе вялікая вайна на Блізкім Усходзе? Хто і навошта дапамагаў у нападзе на Ізраіль
2023.10.09 21:56

Тэрарысты групоўкі «Хамас» з сектару Газа 7 кастрычніка пачалі маштабны напад на Ізраіль, у выніку краіна перайшла ў стан вайны. Ізраіль абвясціў аднаўленне кантролю над усімі паселішчамі каля Газы, аднак баі працягваюцца.

Паводле звестак на вечар 9 кастрычніка, у выніку нападу «Хамасу» на Ізраіль загінулі больш як 900 ізраільцянаў і замежных грамадзянаў. Сама меней 2616 асобаў атрымалі раненні. У сектары Газа тым часам загінулі 687 палестынцаў і яшчэ 3800 атрымалі раненні. Таксама паведамляецца, што 17 палестынцаў, у тым ліку чацвёра дзяцей, загінулі ў выніку дзеянняў ізраільскай арміі на Заходнім беразе ракі Іярдан, 295 атрымалі раненні.

Агляд
Што за арганізацыі «Хамас» і «Хізбула», якія абвясцілі вайну Ізраілю. І хто стаіць за імі
2023.10.10 08:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў