ЗША пра размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі: «Неабдуманае і безадказнае пазёрства»


Злучаныя Штаты не бачаць непазбежных прыкметаў ядравай вайны ў намеры Расеі размясціць ядравую зброю на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ў эфіры CNN заявіў каардынатар у стратэгічных камунікацыях у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дому Джон Кірбі.

Джон Кірбі.
Фота: Navy Petty Officer 1st Class Carlos M. Vazquez II / Flickr

Паводле Джона Кірбі, намер размясціць ядравую зброю ў Беларусі – «гэта яшчэ адзін прыклад проста неабдуманай і безадказнай рыторыкі і пазёрства наконт ядравага патэнцыялу з боку спадара Пуціна і Масквы».

«Ядравая вайна ніколі не павінна весціся, яе нельга выйграць. Мы вельмі ясна выказаліся пра гэта. Гэта небяспечная рыторыка, да якой мы павінны ставіцца сур’ёзна. Мы не можам проста адкінуць гэта як хвалю», – сказаў прадстаўнік Белага дому.

Тым не менш, заявіў Кірбі, ЗША не бачаць нічога, што паказвала б на «непазбежныя прыкметы ядравай вайны ўнутры Украіны ці нават на кантыненце».

«І я магу вам сказаць, што мы не бачылі нічога, што прымусіла б нас змяніць нашу ўласную пазіцыю стрымлівання, калі справа даходзіць да такіх магчымасцяў, і мы вельмі і вельмі ўважліва сочым за гэтым», – заключыў ён.

Абноўлена
Пуцін Лукашэнку: Пасля 7-8 ліпеня пачнём размяшчаць ядравую зброю
2023.06.09 16:17

9 чэрвеня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у размове з Аляксандрам Лукашэнкам падчас сустрэчы ў нефармальнай абстаноўцы ў Сочы назваў тэрмін размяшчэння ў Беларусі расейскай тактычнай ядравай зброі.

«7–8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка адпаведных збудаванняў, і адразу ж пачнем мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем на вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраенняў. Так што ўсё па плане, усё стабільна», – сказаў Пуцін.

Чарговая заява Пуціна пра планы размяшчэння ядравай зброі ў Беларусі – гэта палітычны жэст, а не ваенна-стратэгічны. Апроч таго, характар размовы яскрава паказвае стан беларускага суверэнітэту. Аб гэтым сказаў палітолаг Валер Карбалевіч.

Каментар
Палітолаг Карбалевіч: Размова Пуціна з Лукашэнкам у Сочы паказвае стан суверэнітэту Беларусі
2023.06.10 01:01

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў