У бацькоў блогера Кабанава ўдома прайшоў ператрус


Удома ў бацькоў блогера і былога палітвязня Аляксандра Кабанава прайшоў ператрус. Пра гэта ён паведаміў у Facebook.

Блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін на волі.
Фота: Анатоль Лябедзька / Facebook

«У маіх бацькоў удома прайшоў ператрус. Няўжо мяне шукалі?» – напісаў ён.

Берасцейскі блогер і прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Кабанаў быў затрыманы 15 чэрвеня 2020 года. 25 чэрвеня ў ягоных бацькоў адбыўся ператрус, а сам блогер быў пераведзены ў менскае СІЗА № 1.

Кастрычніцкі суд Магілёва 14 красавіка 2021 года вынес Кабанаву прысуд. Суддзя Вольга Краўчанка прызнала яго вінаватым у арганізацыі групавых дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу), і знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК). Блогера пакаралі трыма гадамі зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

Напрыканцы кастрычніка 2021 года стала вядома, што блогера пакаралі шасцю месяцамі ПКТ за «сістэматычныя парушэнні правілаў утрымання». Яму было забаронена атрымоўваць пасылкі, мець тэлефанаванні і спатканні з роднымі. 14 снежня 2021 года Кабанаву змянілі рэжым адбывання пакарання на строгі турэмны і перавялі з наваполацкай ПК № 1 у магілёўскую турму № 4.

Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 17 снежня 2022 года выйшаў на волю. За кратамі ў яго сур’ёзна пагоршылася здароўе. Пасля вызвалення Аляксандр пакінуў Беларусь.

Hавiны
За любыя кантакты з Бабарыкам вязням калоніі пагражае ШІЗА – блогер Кабанаў
2023.01.29 22:18

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў