Прыкметы дзяржздрады. Мясцовыя дэпутаты з Масквы і Пецярбургу заклікалі да адстаўкі Пуціна


У Расеі муніцыпальныя дэпутаты з Масквы і Санкт-Пецярбургу выступілі са зваротамі, у якіх запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе «Новая газета. Европа».

Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, прэзідэнт Расеі.
Фота: kremlin.ru

8 верасня ў Санкт-Пецярбургу Савет муніцыпальнага ўтварэння «Смальнінскае» заклікаў дэпутатаў Дзярждумы вылучыць абвінавачанне ў дзяржздрадзе супраць Пуціна, каб адхіліць яго ад пасады. Рашэнне падтрымалі сем дэпутатаў, а трое ўстрымаліся.

У звароце сказана, што з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў дзеяннях Пуціна «прысутнічаюць прыкметы злачынства», прадугледжанага ў артыкуле пра дзяржздраду. Гэтак, з 24 лютага «знішчаюцца баяздольныя падраздзяленні арміі РФ, гінуць і становяцца інвалідамі маладыя працаздольныя грамадзяне», «пакутуе эканоміка Расеі» і «блок NATO пашыраецца на ўсход».

Ужо на наступны дзень на пяцярых дэпутатаў Смальнінскага склалі пратаколы за «дыскрэдытацыю» расейскай арміі.

Hавiны
За некалькі дзён ЗСУ вызвалілі ад расейскай акупацыі больш за 1000 км² тэрыторыі
2022.09.09 16:08

Тым не менш, 9 верасня муніцыпальны савет Ламаносаўскай акругі Масквы заклікаў Пуціна скласці паўнамоцтвы, бо яго «погляды, мадэль кіравання безнадзейна састарэлі, і перашкаджаюць развіццю Расеі».

«Падваенне ВУП не здарылася, мінімальная зарплата не вырасла да заяўленых паказнікаў, з Расеі масава з’язджаюць разумныя і працаздольныя людзі, абяцанай стабільнасці няма і ў памоўцы», – гаворыцца ў звароце.

Паводле дэпутатаў, рыторыка Пуціна і ягоных падначаленых адкінула краіну ў эпоху Халоднай вайны, зноў узнікла пагроза ядравай вайны.

Hавiны
ISW: Украінскія вайскоўцы, імаверна, возьмуць Куп’янск цягам 72 гадзінаў
2022.09.09 10:55

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў