За некалькі дзён ЗСУ вызвалілі ад расейскай акупацыі больш за 1000 км² тэрыторыі


Галоўнакамандуючы Збройных сілаў Украіны Валерый Залужны паведаміў у Telegram пра вызваленне ад расейскай акупацыі значных тэрыторыяў.

«Больш за 1000 кв. км вызвалены ад акупанта ў апошнія некалькі дзён. Нам вельмі цяжка, але мы рухаемся наперад. Удзячныя суграмадзянам, якія дапамагаюць і чакаюць нас», – адзначыў ён.

Залужны не ўдакладняе, якія тэрыторыі маюцца на ўвазе: толькі Харкаўская вобласць, дзе ЗСУ наступаюць з 6 верасня, або таксама Херсоншчына, дзе наступальная аперацыя ідзе з канца жніўня.

Hавiны
Генштаб ЗСУ заявіў пра значныя страты і дэзерцірства расейскіх вайскоўцаў на Харкаўшчыне
2022.09.09 08:48

Нагадаем, 6 верасня Збройныя сілы Украіны нечакана перайшлі ў наступленне ў раёне Балаклэі на Харкаўшчыне, прарвалі расейскую абарону і сталі імкліва прасоўвацца наперад, пагражаючы адрэзаць ізюмскую групоўку РФ.

Учора прэзідэнт Уладзімір Зяленскі афіцыйна пацвердзіў вызваленне Балаклеі – гораду з амаль 30-тысячным насельніцтвам. Агулам за час наступлення на Харкаўшчыне было вызвалена больш за 20 населеных пунктаў. У Генштабе ЗСУ ўвечары 8 верасня заяўлялі, што на харкаўскім кірунку адваяваная тэрыторыя амаль у 700 км²

Аналітыкі амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны прагназуюць, што цягам бліжэйшых 72 гадзінаў украінскія вайскоўцы зоймуць Куп’янск – асноўны транспартны вузел, праз які ідзе забеспячэнне расейскай групоўкі ў раёне Ізюму, што на Харкаўшчыне.

Hавiны
ЗСУ працягваюць наступ у Херсонскай вобласці
2022.09.08 12:34

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў