На Гомельшчыне ў затопленых мясцовасцях з'явілася воднае таксі


У затопленых раёнах Гомельшчыны ратаўнікі ТРВОД і працаўнікі МНС стварылі лодачную пераправу. Ратаўнікі штодня робяць сотні рэйсаў, каб вывезці з затопленых дамоў жыхароў і іхную маёмасць, піша выданне «Belkagomel».

Паводка на Сожы.
Фота: Вячаслаў Каламіец / belkagomel

Адмысловую лодачную пераправу стварылі службы ТРВОД і МНС. Ратаўнікі дапамагаюць жыхарам дамоў, якія пацярпелі ад паводкі.

«У Манастырку арганізаванае дзяжурства чатырох пастоў. Учора хлопцы працавалі да гадзіны ночы, з шостай раніцы – зноў на пастах. Асноўныя пасажыры лодачнай пераправы – мясцовыя жыхары, якім трэба на працу або вучобу», – кажа старшыня абласной арганізацыі ТРВОД Павел Новік.

Ратаўнікі вывозяць не толькі людзей, але і іхную маёмасць. На лодках перапраўляюць мэблю, побытавую тэхніку. Таксама вывозяць хатнюю жывёлу.

Паводка на Сожы.
Фота: Вячаслаў Каламіец / belkagomel
Паводка на Сожы.
Фота: Вячаслаў Каламіец / belkagomel
Паводка на Сожы.
Фота: Вячаслаў Каламіец / belkagomel

Вада ў Сожы паднялася да максімальных паказнікаў, і пры гэтым паводка працягваецца.

Hавiны
У Крычаве абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі праз падтапленні
2023.03.30 15:13

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў