Лукашэнка загаварыў пра міласэрнасць і спагаду ў віншаванні на Вялікдзень


Дзяржаўнае агенцтва БелТА апублікавала віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Вялікадня. «Гэты цудоўны час нагадвае аб вечных маральных арыенцірах: узаемнай павазе, шанаванні старэйшых, міласэрнасці, спагадзе», – заявіў палітык.

Пасхальная Вігілія Вялікай Ночы ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску. Чырвоны касцёл, Менск, Беларусь. 3 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень. Ён успомніў пра міласэрнасць і спагаду ды заклікаў вернікаў жыць сумленна.

«Гэты цудоўны час нагадвае аб вечных маральных арыенцірах: узаемнай павазе, шанаванні старэйшых, міласэрнасці, спагадзе, бескарыслівым клопаце аб блізкіх, шчырай любові да роднай зямлі. Няхай глыбокі сэнс гэтых велікодных дзён спадарожнічае ўсім вашым учынкам і пачынанням, падахвочваючы жаданне жыць сумленна», – гаворыцца ў віншаванні.

Напярэдадні стала вядома, што ўлады забаранілі велікодныя службы на тэрыторыі закрытага Чырвонага касцёлу. У Менгарвыканкаме палічылі богаслужэнні масавым мерапрыемствам і папярэдзілі абшчыну аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства.

Інтэрв’ю
Ці сапраўды беларусы пражываюць нанова 1937 год? Гісторык – пра асаблівасці рэінкарнацыі сталінізму ў Беларусі
2023.04.02 07:05

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў