Лічба Шведа і 15 сутак за слова «Belsat». Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 8 лістапада


Рэпрэсіі, затрыманні і здзекі над палітвязнямі ў Беларусі не спыняюцца. Генпракурор Андрэй Швед заявіў сёння, што з 2020-га году ў Беларусі зарэгістравалі больш за 16 000 злачынстваў «экстрэмісцкага» характару. І гэта – жахлівая лічба. «Белсат» працягвае хроніку рэпрэсіяў.

Исправительная колония № 3, Витьба, Беларусь
Папраўчая калонія № 3. Віцьба, Беларусь. Ліпень 2022 года.
Фота: Белсат

Сёння, 8 лістапада, мы пісалі пра праблемы са здароўем, якія з’явіліся ў палітзняволенага журналіста Алеся Любенчука. Ён мае сурʼёзныя праблемы з хрыбетнікам, якія апошнім часам абвастрыліся. Да таго ж у магілёўскай калоніі яго на тры месяцы пазбаўлялі пасылак, перадач і спатканняў.

Палітвязень Максім Зіневіч адбывае 4-гадовы тэрмін у хіба самай жорсткай калоніі ў Беларусі – ПК-1 у Наваполацку. Праваабаронцы паведамляюць, што ў палітвязня адабралі ўсе кнігі, цыгарэты і нават прадукты харчавання. Перыядычна Зіневіча кідаюць у ШІЗА. Гэты ціск не спыняецца.

8 лістапада беларусаў працягвалі затрымліваць па абсалютна надуманых прычынах. У Рэчыцы і Рэчыцкім раёне за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў былі затрыманыя як мінімум 6 чалавек. Сярод іх – адвакат Павел Кулажанка.

Слесара з Магілёву (прозвішча не называецца) схапілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», бо «ва ўкладцы «сябры» той размясціў візуальны матэрыял у выглядзе тэксту Belsat на аватарцы «карыстальніка». Па сутнасці – толькі за слова «Belsat». Сваю віну магілёвец не прызнаў і быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

За такую карцінку жыхар Магілёву быў кінуты на 15 сутак за краты.

«Вясна» паведамляла таксама пра затрыманне мужчыны, які ў 2020 годзе расфарбаваў свой аўтамабіль у бел-чырвона-белыя колеры.

8 лістапада стала таксама вядома пра затрыманне былога журналіста АНТ, шоўмена і бізнесоўца Дзяніса Курʼяна. А таксама пра тое, што ў Беларусі закрываецца пад ціскам «сілавікоў» яшчэ адзін медыяпраект – аўтамабільны партал АВW.ВY.

Hавiны
Сілавікі затрымлівалі тэлевядоўцу і шоўмена Дзяніса Кур’яна
2023.11.08 22:28

У спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» КДБ дадаў рэсурсы «ex-press.livе» і «Гомель за Никиту Золоторева». Што тычыцца Telegram-чату «Гомель за Никиту Золоторева», то сцвярджаецца, што да яго мае дачыненне бацька палітзняволенага Мікіты Залатарова Міхаіл Лапуноў, якога трымаюць за кратамі ўжо больш за тры месяцы паводле адміністрацыйных справаў.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна, толькі за кастрычнік 2023 года па «пратэставых» крымінальных справах у Беларусі асудзілі не менш за 45 чалавек.

Hавiны
Аўтамабільны партал ABW.ВY закрываецца. Гэта звязана з затрыманнем дырэктара рэсурсу
2023.11.08 18:23

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў