У Беластоку пакажуць спектакль, прысвечаны Анджэю Пачобуту і ўсім беларускім палітвязням


Гістарычнае таварыства імя Дануты Седзікуўны «Інкі» і тэатр імя Стэфана Ярача з Лодзі запрашаюць на спектакль «Размовы з катам» Казіміра Мачарскага ў апрацоўцы Зыгмунта Хюбнера, піша Reform.by.

Сцэна са спектаклю «Размовы з катам».
Фота: Centrum Kultury w Piasecznie

«Размовы з катам» Казімежа Мачарскага – гэта падарожжа ў глыбіні атручанага ідэалогіяй розуму. Ахвяра і кат дзевяць месяцаў праводзяць разам у цеснай турэмнай камеры, асуджаныя адзін на аднаго рашэннем сталінскіх уладаў. Галоўныя героі спектакля – гераічны жаўнер Арміі Краёвай, камандзір падпольнай інфармацыйнай службы Казімір Мачарскі і нямецкі нацысцкі злачынец, ліквідатар Варшаўскага гета Юрген Строоп.

«Размовы з катам» паказваюць, што з чалавекам можа зрабіць палітычны фанатызм.

У пастаноўцы ўдзельнічаюць Лукаш Левандоўскі ў ролі Казіміра Мачарскага, Славамір Гжымкоўскі ў ролі Юргена Строопа і Радаслаў Асіпюк у ролі Густава Шэльке. Рэжысёр – Міхал Храсінскі.

Спектакль прысвечаны журналіству Анджэю Пачобуту і ўсім палітвязням Беларусі.

Паказ адбудзецца 9 кастрычніка а 18-й гадзіне ў кінатэатры «Тон» у Беластоку. Уваход вольны, колькасць месцаў абмежаваная.

Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Горадні пасля ператрусу ў ягоным доме. З таго часу журналіст пабываў у СІЗА Менску, Жодзіна і Горадні. 8 лютага 2022 года Пачобута асудзілі да 8 гадоў калоніі, а 21 чэрвеня стала вядома, што палітвязня перавялі ў наваполацкую калонію № 1.

Анджэя Пачобута абвінавацілі паводле арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») і арт. 130 КК РБ («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці»). У абвінавачанні супраць журналіста гаворыцца, што ў медыях Пачобут назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Крымінальнымі таксама палічылі ягоныя заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі і артыкулы ў выданні «Gazeta Wyborcza» пра беларускія пратэсты ў 2020-м.

Hавiны
Палітвязня Анджэя Пачобута ўзнагародзілі медалём «75-годдзя місіі Яна Карскага»
2023.09.11 19:36

Марыя Міхалевіч belsat.eu 

Стужка навінаў