Да гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута зранку прыйшлі сілавікі


Раніцаю 25 сакавіка пачаўся ператрус у гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута. Пра гэта паспела паведаміць ягоная жонка. У Facebook спадарыня Аксана напісала: «Удома міліцыя ў балаклавах. Тэлефанаваць не даюць».

Анджэй Пачобут.
Фота: Белсат

Вядома, што ператрус чыняць у межах крымінальнай справы паводле арт. 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні»).

Анджэй Пачобут – гарадзенскі журналіст, сябра Рады Саюзу палякаў у Беларусі і аўтар кнігі «Сістэма Беларусь».

Учора, 24 сакавіка, старшыні Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліцы Борыс прызначылі 15 содняў адміністратыўнага арышту. Кіраўніцу арганізацыі вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства за кірмаш Казюк, які ладзіцца ў Горадні на ўгодкі смерці святога Казіміра.

Hавiны
Анджэй Пачобут: Лукашэнку патрэбны знешні вораг. Нібыта ён такі славянскі герой, які бароніць рубяжы
2021.03.24 23:02

АД, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў