Стала вядома, у чым вінавацяць журналіста Анджэя Пачобута


Польскае выданне «Rzeczpospolita» даведалася, якія дзеянні палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута спецслужбы кваліфікавалі як «распальванні нацыянальнай варожасці».

Паводле выдання, у абвінавачанні гаворка ідзе аб тым, што Пачобут публічна назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 году. Пракуратура палічыла гэта «распальваннем нацыянальнай варожасці». Нагадаем, летась рэжым Лукашэнка абвесціў 17 верасня дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства.

Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуруюць заявы Пачобута ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, адзін з ягоных артыкулаў у «Gazeta Wyborcza» пра жорсткае здушэнне беларускіх пратэстаў у 2020-м і нават напісаны ў 2006 годзе тэкст для «Magazyn Polski», прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля ў Гарадзенскай вобласці.

Меркаванні
Знішчаючы польскія могілкі, Лукашэнка паліць апошні мост
2022.07.28 10:16

Журналіста Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 году. Яму было выстаўлена абвінавачванне паводле 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Здзяйсненне групай асобаў наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйснення наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму»). Палітвязню пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Артыкулы
Голас беларускіх палякаў. Анджэй Пачобут ужо год за кратамі
2022.03.25 10:44

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў