Беларусь дамовілася аб адмене віз з яшчэ адной краінай


Беларусь і Нікарагуа дамовіліся аб адмене віз. Неўзабаве беларусы змогуць знаходзіцца ў Нікарагуа без візы не больш за 90 дзён у годзе. Такія ж умовы для грамадзян Нікарагуа, якія збіраюцца ў Беларусь, гаворыцца ў міжурадавым пагадненні, якое апублікавана 6 студзеня.

Сцяг Нікарагуа.
Фота: pexels.com

Такі крок тлумачыцца неабходнасцю «развіваць і паглыбляць адносіны дружбы і супрацу».

Беларусам для ўезду ў Нікарагуа спатрэбіцца толькі пашпарт.

Пагадненне заключана на нявызначаны тэрмін і ўступае ў сілу праз 30 дзён «з дня атрымання па дыпламатычных каналах пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур».

Раней Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава заяўляла, што «Нікарагуа – наш ключавы партнёр у Цэнтральнай Амерыцы». Аднак прамых зносін з гэтай краінай у Беларусі няма. Вылецець туды можна з Масквы. Усяго дарога з Менску да Нікарагуа зойме каля двух сутак.

У апошнія месяцы Беларусь таксама дамовілася пра бязвіз з Іранам і В’етнамам.

Агляд
Куды беларусы звярталіся па шэнгенскія візы і колькі адмоваў атрымалі. Статыстыка Еўракамісіі
2023.09.04 13:06

Арсен Рудэнка belsat.eu

 

Стужка навінаў