Іран адменіць візы для беларусаў


Іран вырашыў адмяніць візы для грамадзян 33 краін, у тым ліку для беларусаў. Пра гэта распавёў міністр культурнай спадчыны, турызму і рамёстваў Ірану Эзатола Заргамі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

Акрамя Беларусі, візы будуць адмененыя для расейцаў, якія падарожнічаюць групамі. Таксама ў спісе Індыя, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Саудаўская Аравія, Катар, Кувейт, Ліван, Узбекістан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туніс, Маўрытанія, Танзанія, Зімбабвэ, Маўрыкій, Сейшэльскія выспы, Інданезія, Бруней-Даруссалам, Японія, Сінгапур, Камбоджа, Малайзія, Вʼетнам, Бразілія, Перу, Куба, Мексіка, Венесуэла, Боснія і Герцагавіна, Сербія і Харватыя.

Такім чынам у Іране спадзяюцца падняць Турызм.

8 снежня пагадненне аб узаемнай адмене віз Беларусь падпісала з Вʼетнамам.

Пакуль Менск наладжвае супрацу з «дружалюбнымі» краінамі, дэмсілы разлічваюць, што ЗША стануць выдаваць беларусам трохгадовыя візы, а не аднагадовыя, як цяпер. Пра гатовасць ЗША змяніць візавую палітыку ў дачыненні да беларусаў «Белсату» распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Каментар
ЗША пачнуць выдаваць беларусам шматгадовыя візы?
2023.12.08 20:03

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў