Беларус звярнуўся ў камісію па вяртанні – яго судзілі наўпрост у СІЗА


Ігара Неміровіча пакаралі адным годам калоніі агульнага рэжыму за «абразу Лукашэнкі». Праваабаронцам вядома, што мужчына прыехаў у Беларусь праз зварот у камісію па вяртанні.

Ігар Неміровіч. Крыніца: spring96.org

«Гэта не выратавала яго ад пераследу», – падкрэслівае «Вясна».

Справу за фота з «абразлівым надпісам» у Instagram разглядалі наўпрост у берасцейскім СІЗА. Прысуд вынесла Марыя Аліферук.

30-гадовага Ігара Неміровіча затрымалі напачатку траўня 2022 года і адразу змясцілі пад хатні арышт, але ён збег і з’ехаў.

«Восенню гэтага года ён звярнуўся ў камісію па разгляду зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, і вярнуўся дадому, але гэты факт не прызналі “безумоўнай падставай для вываду аб яго раскаянні”. 27 верасня 2023 года яго зноўку затрымалі і змясцілі пад варту», – паведамляюць праваабаронцы.

На судзе Неміровіч прызнаў віну.

Паводле матэрыялаў абвінавачвання, 10 жніўня 2020 года Ігар Неміровіч апублікаваў у Instagram фота з тэкстам у «непрыстойнай форме, якое прыніжае гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі, якое змяшчала негатыўную ацэнку і зʼяўлялася абразлівым у адносінах да яго».

Выяву з Лукашэнкам знайшлі ў Instagram на старонцы Неміровіча ў «актуальных».

Падтрымаць вязня можна па адрасе: СІЗА-7, 224030, г. Берасце, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Ігар Міхайлавіч Неміровіч.

Hавiны
З Беларусі эвакуявалі былога палітвязня Аляксея Галоўкіна, на якога завялі новую крыміналку
2023.12.04 11:10

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў