У Беларусі хочуць увесці адзіны плацеж маёмасных падаткаў і павялічыць падатковыя вылікі


Адзіны плацеж маёмасных падаткаў, а таксама павелічэнне падатковых вылікаў прапісаныя ў праекце змяненняў у Падатковы кодэкс, звярнуў увагу Reform.by.

Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Адзіны маёмасны плацеж будзе ўяўляць сабой агульную суму падатку на нерухомасць, зямельны і транспартавы падаткі для фізічных асобаў. Аплата, спагнанне адзінага маёмаснага плацяжу, а таксама вяртанне лішніх сплачаных сумаў будзе ажыццяўляцца ў парадку, устаноўленым для падаткаў.

Цяпер беларусы аплочваюць тры згаданыя падаткі асобна да 15 лістапада.

Таксама змяненні ў Падатковы кодэкс прадугледжваюць увядзенне падатковага выліку для маладых спецыялістаў, якія атрымалі вышэйшую, навукова-арыентаваную, сярэднюю спецыяльную ці прафесійна-тэхнічную адукацыю і працаўладкаваныя адпаведна з пасведчаннем аб скіраванні на працу. Таксама вылік закране маладых спецыялістаў з вышэй указанай адукацыяй, працаўладкаваных у воінскіх фармаваннях і ваенізаваных арганізацыях.

Вылік будзе давацца на час працы па размеркаванні, але не даўжэй, як цягам сямі гадоў з даты працаўладкавання. Сума выліку складзе Br 620 за месяц.

Паводле абноўленага кодэксу, павялічацца сумы падатковых вылікаў і даходаў, якія не абкладаюцца падаткамі, для фізічных асобаў.

Цяпер беларусы вызваляюцца ад сплаты падаходнага падатку з даходаў, атрыманых у выніку дарэння ці ў выглядзе нерухомай маёмасці паводле дамовы рэнты, калі гэтыя даходы не перавышаюць Br 9338 за год. Налета гэтая сума павялічыцца да Br 10431.

Hавiны
Эканаміст Настасся Лузгіна: Падатковая правярае патокі грошай, якія ідуць ад беларусаў за мяжу
2023.08.29 20:58

Даходы, атрыманыя ад ІП і арганізацыяў, якія не ёсць узнагародаю за выкананне працоўных абавязкаў, гэта матэрыяльная дапамога, падарункі, прызы, аплата кошту пуцёвак, цяпер не абкладаюцца падаткам памерам да Br 2821. Прапаноўваецца павялічыць гэтую суму да Br 3151.

Даходы ў выглядзе аплаты страхавых паслуг прапаноўваецца не абкладаць падаткам памерам Br 5395 (цяпер гэтая сума складае Br 4830).

З бязвыплатнай дапамогі, ахвяраванняў, атрыманых інвалідамі, дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без дагляду бацькоў, прапаноўваецца не браць падатак з сумы, якая не перавышае Br  20 843 з усіх крыніцаў.

Цяпер стандартны падатковы вылік пры атрыманні даходу, якія падлягае падаткаабкладанню, у суме не большай за Br 944 на месяц складае Br 156. Паводле новага кодэксу, ён павялічыцца да Br 174 пры суме даходу не большай за Br 174.

Падатковы вылік на дзіця да 18 гадоў і ўтрыманцаў прапаноўваецца павялічыць з Br 46 да Br 51 за месяц. Для самотных бацькоў гэты вылік павялічыцца з Br 87 да Br 97 за месяц.

Hавiны
Падаткавікі патрабуюць ад банкаў звесткі аб плацяжах беларусаў у замежныя інтэрнэт-крамы
2023.08.29 13:04

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў