Лукашэнка зноў паляціць да Пуціна 7 кастрычніка. Яны сустракаліся ў мінулы панядзелак


Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка возьме ўдзел у нефармальным саміце кіраўнікоў краінаў Садружнасці незалежных дзяржаў, што пройдзе ў расейскім Санкт-Пецярбурзе, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас перамоваў. Сочы, Расея, 28 траўня 2021 года. Скрыншот відэа: «Пул первого», Telegram

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ўжо восьмы раз з пачатку года. Мінулая іхная сустрэча была 26 верасня ў Сочы. Чым скончыліся перамовы, невядома. Пасля яе Лукашэнка выправіўся ў Абхазію – самаабвешчаную дзяржаву на тэрыторыі Грузіі, незалежнасці якой сам ён не прызнае.

Мінулая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі адбывалася на фоне «рэферэндумаў» на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны. Па выніку «рэферэндумаў» Пуцін абвясціў аб анексіі чатырох вобласцяў Украіны (але пакуль падпісваў, расейскія войскі адступалі з новай «тэрыторыі Расеі»). Лукашэнка не прызнаваў «анексаваных» тэрыторыящ расейскімі, але прызнаў свой удзел у расейскім нападзе на Украіну. І ў Беларусі, і ў іншых краінах гучаць меркаванні, што Пуцін хацеў бы схіліць Лукашэнку да ўвядзення беларускіх войскаў ва Украіну або пагражае яму праз «сімуляцыю супрацы».

Неўзабаве пасля навіны пра візіт Лукашэнкі Міністэрства абароны Беларусі расказала, што праводзіць у Цэнтральным доме афіцэраў «інфармаванне прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, блогераў і грамадскіх дзеячаў у пытаннях палітычнай абстаноўкі ў краіне і за межамі».

На нарадзе аб цэнах 6 кастрычніка Лукашэнка, магчыма, расказаў, навошта ездзіць да Пуціна. Калі ён вырашаў забараніць рост цэнаў, то крычаў:

«Вы што, хочаце з мяне паздзекавацца? Вы з мяне ідыёта хочаце зрабіць, што я з поля мушу ехаць прасіць газ-нафту і іншыя там крэдыты, а потым бегчы ў краму і кошты кантраляваць?»

У час гэтай прамовы Лукашэнка паказаў, што слаба знаёмы з цэнамі ў Беларусі: на ягоную думку, «цэлая тушка кураня каштуе 2 рублі, а папалам разрэзаная – 5 рублёў».

Рэпартаж
Расея можа запусціць ядравыя ракеты з Беларусі, каб не атрымаць адказ па сваёй тэрыторыі
2022.10.01 12:02

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў