Лукашэнка пацвердзіў свой удзел у вайне Расеі супраць Украіны


Аляксандр Лукашэнка 4 кастрычніка на нарадзе ў пытаннях ваеннай бяспекі прызнаў, што пад ягоным кіраўніцтвам Беларусь бярэ ўдзел у вайне ва Украіне.

Разбураны дом у Барадзянцы, што месяц была пад акупацыяй расейскіх войскаў. Гэты горад месціцца крыху далей ад Кіева ў параўнанні з Бучаю ці Ворзэлем. Да вайны тут жылі крыху больш за 10 тысяч асобаў. З 28 лютага горад быў заняты расейскімі войскамі, толькі 1 красавіка ў Барадзянку ўвайшлі ўкраінскія войскі, а праз некалькі дзён яе ўбачылі і журналісты. Паводле мясцовых уладаў, мінімум 200 асобаў лічацца зніклымі без вестак. Барадзянка, Кіеўская вобласць, Украіна. 5 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

«Што датычыць нашага ўдзелу ў спецыяльнай вайсковай аперацыі [Расеі. – Заўвага рэд. Belsat.eu] ва Украіне, мы бяром удзел там. Мы гэтага не хаваем. Але мы нікога не забіваем. Мы нікуды не дасылаем сваіх вайскоўцаў. Мы не парушаем сваіх абавязкаў. Наш удзел у тым, каб не дапусціць распаўсюду гэтага канфлікту на тэрыторыю Беларусі, па-першае. Па-другое, не дапусціць нанясення ўдару па Беларусі пад прыкрыццём спецыяльнай вайсковай аперацыі з боку Польшчы, Літвы і Латвіі. Як я казаў, у спіну расейцам страляць ніхто не будзе з тэрыторыі Беларусі. Вось наш удзел», – заявіў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, удзел заключаецца таксама ў лекаванні і забеспячэнні харчаваннем расейскіх войскаў. А вось пра тое, што войскі РФ з тэрыторыі Беларусі напалі на Украіну і абстрэльвалі яе, згадаць забыў.

Пры гэтым Лукашэнка абурыўся тым, што Украіна каля мяжы з Беларуссю размясціла войскі, «ажыццяўляе там інжынернае абсталяванне блокпастоў і агнявых пазіцыяў, зладзіла загароды на дарожных напрамках». Са сваім пацверджаным удзелам у вайне на баку Расеі ён гэтага не звязаў.

Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна, каментуючы заявы Лукашэнкі, сказаў, што Менск ёсць саюзнікам і партнёрам Масквы ды цесна з ёй узаемадзеіць, перадае ТАСС.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што баіцца палка Каліноўскага. А Кабінет Ціханоўскай дапрацаваў план «Перамога»
2022.10.04 13:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў