«BYPOL» высветліў асобу другога беларуса, якога падазраюць у дыверсіях у Польшчы


Адзін з двух беларусаў, затрыманых Агенцтвам унутранай бяспекі ў Польшчы на падставе падазрэння ў працы на расейскую выведку і здзяйсненні дыверсіяў, раней працаваў у міліцыі і ваяваў у складзе батальёну «Тэрор».

Працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.
Фота: abw.gov.pl

Ініцыятыва «BYPOl» разам з Кіберпартызанамі высветліла, што другі затрыманы ў справе пра дыверсіі беларус – Андрэй Б. Ён нарадзіўся ў 1989 годзе ў Баранавічах, з 2010 года служыў міліцыянтам патрульна-паставой службы. Быў звольнены 07.07.2014 у сувязі з парушэннем умоваў кантракту.

«BYPOl» паведамляе, што трое затрыманых, у тым ліку і грамадзянін Польшчы, раней удзельнічалі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны на баку ЗСУ, прычым Сцяпан К. і Андрэй Б. – у складзе батальёну «Тэрор».

Паводле інфармацыі крыніцаў «BYPOl», гэтыя асобы выкарыстоўваліся расейскімі спецслужбамі «ў цёмную», на тэрыторыі Польшчы за грошы яны выконвалі крымінальныя замовы.

Hавiны
Хто гэты беларус, датычны да дыверсіяў у Польшчы?
2024.06.01 15:06

Нагадаем, што 28 траўня ў Варшаве Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала кіроўцу аўтамабіля з беларускімі нумарамі, які перавозіў падазроны груз. Правяранне праводзілася ў рамках расследавання шэрагу падпалаў і спробаў падпалаў, якія называюць дыверсіямі: гарэў сметнік хімікатаў і вялікі гандлёвы цэнтр.

Пазней стала вядома пра затрыманне траіх падазраваных у працы на расейскую выведку – сярод іх двое беларусаў і адзін грамадзянін Польшчы. Адзін з затрыманых у Польшчы беларусаў аказаўся раней судзімым байцом ММА, з 2010 да 2018 года ён працаваў на ААТ «Амкадор».

Аб’ектыў
У Польшчы затрымалі дыверсантаў
2024.05.21 20:31

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў