Беспілотнік атакаваў аэрадром у Саратаўскай вобласці Расеі. Пацярпелі двое вайскоўцаў


На аэрадроме Энгельс ля Саратава адбыўся выбух. Пацярпелі дзве асобы, два ваенных самалёта атрымалі пашкоджанні. Выданне «Baza» піша, што гэта была атака невядомага беспілотніка.

Раніцай 5 снежня невядомы дрон упаў на тэрыторыі аэрадрому Энгельс у Саратаўскай вобласці Расеі. У выніку выбуху дзве асобы пацярпелі і былі шпіталізаваныя. Два ваенных самалёта атрымалі пашкоджанні, паведамляе выданне «Baza».

Выданне «Astra» удакладняе, што параненыя – вайскоўцы.

У мясцовых пабліках ужо абвінавацілі ў здарэнні Украіну. Між тым гэты аэрадром знаходзіцца ў 500 кіламетрах ад бліжэйшай кропкі на ўкраінска-расейскай мяжы.

Тым часам у Разанскай вобласці таксама на аэрадроме выбухнуў бензавоз. У выніку – трое загінулых і шасцёра пацярпелых, адзін самалёт пашкоджаны. Прычына здарэння пакуль не вядомая, паведамляе агенцтва «РИА Новости».

Hавiны
​У Арлоўскай вобласці Расеі беспілотнікам падарвалі нафтабазу
2022.11.16 10:08

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў